Вячаслаў Крывулец (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мікашэвічы».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родных Мікашэвічах, а з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу, дэбютаваў за «Шахцёр» 6 верасня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (2:0). У кастрычніку 2016 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА.

У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»"Белшина" подписала хавбека "Шахтера", дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2019 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Тарпеда». 19 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда».

У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, аднак згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў маі пакінуў каманду. Сезон 2021 пачаў у складзе салігорскага «Партызана». У першай палове 2022 года заставаўся ў камандзе, алне не выхадзіў на поле. У ліпені 2022 года перайшоў у «Бабоўню», а ў ліпені 2023 года далучыўся да «Мікашэвічаў».

Міжнародная кар’ера У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Шахцёр Салігорск 20 0 2014 дубль Шахцёр Салігорск 22 3 2017 дубль Шахцёр Салігорск 29 7 2018 Д2 Белшына 23 3 2019 (1) Д1 Тарпеда 1 0 2020 (1) Д3 Шахцёр Петрыкаў 2 0 2021 Д3 Партызан 19 1 2022 (1) Д3 Партызан 0 0 2022 (2) Д3 Бабоўня 5 0 2023 (1) Д3 Бабоўня 3 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Бабоўня Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы