Алег Нікіфарэнка (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2015 годзе перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У чэрвені 2018 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2019 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 мая 2019 года, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (6:1).

У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха». Спачатку гуляў за дубль, пасля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкім клубам, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач». У ліпені 2022 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам з Мінскага раёна.

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач» і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама». У сталічным клубе пераважна выхадзіў на замену, з лета 2023 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і перайшоў у барысаўскі БАТЭ.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2019, 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 (1) дубль Дняпро 4 1 2018 (2) дубль Дынама (Брэст) 6 4 2019 Д1 Дынама (Брэст) 3 0 2020 Д1 Рух 16 5 2021 Д1 Рух 15 1 2022 Д1 Іслач 27 5 2023 Д1 Дынама (Мінск) 12 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ