Раман Вягера (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.
У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды», дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман». Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.
У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы». Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб.
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту», а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у аснове дзяржынскага клуба.
У студзені 2023 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У складзе жодзінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2023 года кантракт з клубам па пагадненні бакоў быў разарваны, і неўзабаве абаронца далучыўся да кастрамскога «Спартака». Пакінуў «Спартак» у чэрвені 2024 года.
У ліпені 2024 года зноў стаў іграком дзяржынскага «Арсенала».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 (2) дубль Нёман 12 0 2018 (1) дубль Нёман 14 2 2018 (2) Д2 Ліда 11 1 2019 Д1 Нёман 10 0 2020 (1) Д1 Нёман 6 0 2020 (2) Д1 Іслач 1 0 2021 (1) Д1 Рух 0 0 2021 (2) Д2 Арсенал 17 0 2022 Д1 Арсенал 29 1 2023 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 3 0 2023/24 Д3 Спартак 28 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Кастрама