Кангеан () — найбуйнейшы востраў у аднайменным архіпелагу. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 431,37 км². Насельніцтва (2010 г.) — 112 214 чалавек.
Кангеан месціцца на поўначы Балійскага мора ў 120 км на ўсход ад вострава Мадура, у 272 км ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Сфарміраваўся ў выніку падвышэння ўзроўню акіяна пасля заканчэння ледавіковага перыяду. Суша сфарміравана вулканічнымі і асадкавымі пародамі. На паўночным усходзе вострава вылучаецца група пагоркаў да 364 м у вышыню. Клімат экватарыяльны засушлівы.
На Кангеане здабываюць соль, вапняк, каля вострава знойдзены радовішчы прыроднага газу. Насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам.
Спасылкі Pulau Kangean, Madura KANGEAN ISLAND
Катэгорыя:Малайскі архіпелаг Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна