Сусветныя гульні — міжнародныя комплексныя спаборніцтвы паводле відаў спорту, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Праводзяцца з 1981 года з перыядычнасцю 1 раз у 4 гады, з 2001 года праходзяць пад патранатам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Арганізатарам Сусветных гульняў з’яўляецца Міжнародная асацыяцыя Сусветных гульняў (IWGA), утвораная ў 1980 годзе па ініцыятыве кіраўнікоў 12 спартыўных федэрацый, якія імкнуліся да папулярызацыі і павышэння статусу сваіх відаў спорту аж да ўключэння іх у Алімпійскую праграму.

На першых Сусветных гульнях, якія прайшлі ў 1981 годзе ў Санта-Клары (ЗША), прынялі ўдзел 1 265 спартсменаў, якія спаборнічалі ў 18 відах спорту. З тых часоў праграма Сусветных гульняў пашырылася больш як у два разы, яе складаюць віды спорту, прызнаныя МАК, але якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму, або выключаныя з яе.

Некаторыя віды, якія прысутнічалі раней на Сусветных гульнях, цяпер прадстаўлены на Алімпіядах (трыятлон, бадмінтон, тэквандо і інш.). Больш таго, па рашэнні МАК, прынятым 12 жніўня 2004 года, прысутнасць асобнага віду спорту на Сусветных гульнях з’яўляецца адным з фактараў для патэнцыйнага траплення яго ў праграму Алімпійскіх гульняў.

Агульныя звесткі пра Сусветныя гульні Тэрміны правядзення Месца правядзення Колькасць удзельнікаў Колькасць відаў спорту спартсменаў краін афіцыйных паказальных I 29—31 ліпеня 1981 Санта-Клара, 1265 18 18 0 II 3—4 жніўня 1985 Лондан, 1550 34 19 4 III 20—30 ліпеня 1989 Карлсруэ, 1965 36 19 0 IV 22 ліпеня—1 жніўня 1993 Гаага, 2275 69 22 3 V 7—17 жніўня 1997 Лахты, 2600 78 25 5 VI 16—26 жніўня 2001 Акіта, 3200 93 26 5 VII 14—24 ліпеня 2005 Дуйсбург, 3400 89 34 6 VIII 16—26 ліпеня 2009 Гаасюн, 4737 103 32 5 IX 27 ліпеня—4 жніўня 2013 Калі, 2870 98 31 5 X 20—30 ліпеня 2017 Уроцлаў, 3168 102 27 4 XI 15—25 ліпеня 2021 Бірмінгем, Вялікабрытанія XII 2025 Чэнду,

Праграма Сусветных гульняў Віды спорту, уключаныя ў праграму Сусветных гульняў-2009 Більярд (карамболь, пул, снукер) Бодыбілдынг Боўлінг Водныя лыжы Джыу-джыцу Каноэ-пола Каратэ Карфбол Парашутны спорт Паўэрліфтынг Перацягванне каната Петанк Падводнае плаванне Палявая стральба з лука Скачкі на батуце (сінхронныя) Ракетбол Рэгбі-7 Катанне на роліках Хакей на квадах Скалалажанне Сквош Выратаванне жыцця Спідскейтынг Спартыўная акрабатыка Спартыўная аэробіка Спартыўнае арыентаванне Спартыўныя танцы Торба Тамблінг Фістбол Алтымат фрысбі Мастацкая гімнастыка (асобныя практыкаванні)Паказальныя віды Веславанне на лодках «Дракон» Пляжны гандбол Софтбол Чукбол Ушу КУДО Раней у праграму Сусветных гульняў таксама ўваходзілі ці дэманстраваліся: Футбол у залах (AMF правілы) Баскская пелота Водна-маторны спорт Гольф Гонкі на лыжаролерах Кастынг (кіданне блешні) Крыкет Кракет Лакрос Песапала Пола Рокі Самба Серфінг Фларбол і інш.

Увайшлі ў праграму Алімпійскіх гульняў: Бадмінтон (з 1992 года) Бейсбол (у 1992—2008 гадах, можа вярнуцца ў праграму Сусветных гульняў) Пляжны валейбол (з 1996 года) Скачкі на батуце (індывідуальныя спаборніцтвы, з 2000 года) Софтбол (у 1996—2008 гадах, вернуты ў праграму Сусветных гульняў з 2009 года) Трыятлон (з 2000 года) Тэквандо (з 2000 года) Цяжкая атлетыка (жаночая) (з 2000 года)

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Міжнароднай асацыяцыі Сусветных гульняў Кароткая гісторыя Сусветных гульняў

Катэгорыя:Мультыспартыўныя спаборніцтвы