Антон Суша (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Чэрвень, з 2017 года пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазней зрэдку стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. Пазней далучыўся да «Гомеля» і ў лютым 2020 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2020. У складзе гомельскай каманды пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама».
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, за асноўную каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель», дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама».
У лютым 2022 года знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжсезоннным зборы ў Сочы, пасля вяртання праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 года арэнда была датэрмінова спынена, і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам». У слуцкай камандзе спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк». У пачатку 2023 года некаторы час трэніраўся з дублем «Дынама», пасля пакінуў сталічны клуб.
У ліпені 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана».
Міжнародная кар’ера 10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 дубль Дынама 3 0 2018 дубль Дынама 19 2 2019 Д1 Дынама 1 0 2020 Д2 Гомель 16 0 2021 (1) дубль Дынама 11 0 2021 (2) Д1 Гомель 7 0 2022 (1) Д1 Арсенал 3 0 2022 (2) Д1 Слуцк 5 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан