Мікіта Халімончык (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазней гуляў пераважна за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звачыйна зсатаваўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб.

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года вярнуўся ў «Дынама».

У пачатку 2022 года трэніраваўся з дынамаўцамі, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск». Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск».

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і «Смаргоні», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала». У сакавіку 2024 года стала вядома, што абаронца працягне выступаць за «Арсенал», нягледзячы на службу ва Узброеных сілах. У жніўні 2024 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль Дынама 6 0 2017 дубль Дынама 18 0 2018 дубль Дынама 25 0 2019 Д1 Дынама 2 0 2020 (1) дубль Дынама 11 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 9 0 2021 (1) Д1 Дынама 1 0 2021 (2) Д1 Нёман 13 0 2022 Д1 Мінск 21 0 2023 Д2 Арсенал 11 0 2024 (1) Д1 Арсенал 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск