Кру́гліца — вёска ў Шашкоўскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на правым беразе Нёмана, у 16 км ад раённага цэнтра. Звязана дарогай з вёскай Апечкі.

Непадалёк месца стаянкі першабытнага чалавека ва ўрочышчы Лысая гара. Таксама недалёка ад вёскі знаходзіцца іншы помнік археалогіі — курганы.

У 2009 г. вёска налічавала 8 жыхароў.

Да ліпеня 2013 г. вёска знаходзілася ў складзе Аталезскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна.

Літаратура

Спасылкі Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі

Катэгорыя:Шашкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна