«Hover» (таксама вядомы як проста «Hair Peace Salon») — сінгл беларускага рок-гурта «Hair Peace Salon», запісаны на студыі Генадзя “Gena Dee” Сыракваша «X-NOISE Factory» і які выйшаў у 2005 годзе. Усе спевы выкананы на англійскай мове.

Прыём крытыкаў О’К, аглядальнік «Музыкальнай газеты», апісаў матэрыял CD, які пакідае адсылкі да прагрэсіўнага року, словамі «гітарны, багаты па думцы, эфектны», ацаніў як выдатны вакал, так і беднасць на аранжыровачныя эмоцыі. На яго думку, песні з самотніка вельмі падобны да песень «Jitters», таксама гурта брытанскага року, з самотніка «Promo Disk 2005», а найбольш прыкметныя творы на дыску: «Hover» і «Morning Stuff».

Пазней «Hover» як частка складанкі «Spotlight On» была ўзгадана Дэйвам Чыслетам за эклектычнасць і вакал, як у .

Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляда альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатны твор» «Hover» не знайшоў свае месца на той кружэлцы.

Узнагароды «Пераможны гімн» «Hover» дазволіў гурту выйграць у чэрвені 2007 года фінал конкурсу «» з прызам запісаць песню на прафесійнай музычнай студыі.

Спіс кампазіцый

Удзельнікі Hair Peace Salon: Алег Вяль — вядучы вакал, гітара. Вадзім Дубіна — сола-гітара, бэк-вакал. Максім “Gandibober” Дзевічэнскі – бас-гітара. Артур Лучкоў — ударныя.

Крыніцы