Вільгельм Хольмквіст () (6 красавіка 1905 — 9 жніўня 1989) — шведскі археолаг і гісторык мастацтва. Доктарскую дысертацыю «Праблемы мастацтва эпохі Меравінгаў» () абараніў у 1939 годзе ў Стакгольмскім універсітэце пад кіраўніцтвам Нільса Оберга. Званне прафесара атрымаў у 1965 годзе.
Археалагічныя раскопкі, ажыццёўленыя Вільгельмам Хольмквістам на маленькім астраўку непадалёк ад Біркі, дазволілі выявіць «ямы з-пад паль, часткі падмурку, а таксама посуд з горлышкам, тысячы аскепкаў еўрапейскага шкла, жалезныя вісячыя замкі і пазалочаныя бронзавыя прадметы»Вікінгі: Викинги: Набеги с севера / Пер. с англ. Л. Флорентьева. — М.: ТЕРРА, 1996.. Раскопкі далі рэчавыя доказы гандлю з далёкімі ўсходнімі краінамі, а самай вялікай сенсацыяй стала выяўленне Буды, датаванай V стагоддзем.
Бібліяграфія
Excavations on Helgö III, 1964. Germanic Art during the first Milennium A.D., 1955. Хольмквист В. Начальные века: культура и искусство вендельского периода. // Славяне и скандинавы. М., 1986 (перевод с немецкого. Оригинал — 1982). Тираж 23000 Хольмквист В. Золотая пектораль из Мёне. // Сокровища викингов. Л. 1979.
Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Швецыі Катэгорыя:Археолагі Швецыі