Помнік Кірылу Тураўскаму — помнік у гораде Гомелі Гомельскай вобласці Беларусі, пастаўлены ў гонар гуманіста і асветніка XII стагоддзя Кірылы Тураўскага.

Гісторыя і апісанне Адкрыты помнік 4 верасня 2004 года ў скверы Кірылы Тураўскага каля Гомельскага абласнога драматычнага тэатра да Дня беларускага пісьменства. Кірыла Тураўскі — епіскап, пісьменнік, філосаф і прапаведнік, які за красамоўства і глыбіню думкі атрымаў імя «Залатавуст». Аўтары помніка: скульптары Леў Мікалаевіч Гумілеўскі і ягоны сын Сяргей Гумілеўскі, заслужаны архітэктар Беларусі — Мікалай Фёдаравіч Жлоба .

Фігура Кірылы Тураўскага, адлітая з бронзы, вышынёй 3,5 метра, пастаўлена на двухмятровы гранітны пастамент. У левай руцэ ён трымае скрутак, на якім тэкст яго малітвы: «О владыко пресвятый, избави господи град сей и страну сею от всякого зла».

На ўрачыстым адкрыцці помніка Кірылу Тураўскаму прысутнічалі кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, вобласці і Гомеля. Уладзімір Несцеравіч Дражын — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Тураве сказаў: Помнікі ствараюцца на стагоддзі, і гэты помнік — падарунак будучым пакаленням нашай краіны.

Валерый Сцяпанавіч Сяліцкі, які з’яўляўся старшынёй ўпраўлення Таварыства Кірылы Тураўскага, а таксама ініцыятарам стварэння помніка Кірыл Тураўскаму ў горадзе Гомелі, у сваім выступленні падкрэсліў: Мы з’яўляемся сведкамі сапраўды значнай падзеі: тут, у самым цэнтры нашага цудоўнага Гомеля, адкрываецца помнік Кірылу Тураўскаму — вялікай асобе ў гісторыі ўсходняга славянства. Гэтым знамянальным актам старажытная і сучасная гісторыя беларускага народа і дзяржавы як бы звязваецца разам яшчэ адной ніццю.

Помнік Кірылу Тураўскаму асвяціў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх.

Спасылкі Памятник Кириллу Туровскому Писатель и проповедник Кирилл Туровский «Правда Гомель» — информационный портал газеты «Гомельская праўда». Пою тебе, мой город! Газета «Гомельские ведомости». Занимательный Гомель: сквер Кирилла Туровского

Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Тураўскаму, Гомель Катэгорыя:Творы Льва Гумілеўскага Катэгорыя:Творы Сяргея Гумілеўскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Жлобы Катэгорыя:2004 год у Гомелі Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гомель) Катэгорыя:Кірыла Тураўскі