Піраманія (ад — агонь, полымя + — запал, вар’яцтва, цяга) — засмучэнне імпульсіўных паводзін, якое выяўляецца ў непераадольнай хваравітым цязе да , а таксама ў моцнай захопленасці назіраннем за агнёмАртур Ребер. Большой толковый психологический словарь. Т. 2 (П-Я): Пер. с англ. — М.: Вече; АСТ, 2000. — 560 с. — ISBN 5-7838-0606-4.
Вызначэнне піраманіі як паталагічнага імкнення да развядзення агню з’явілася яшчэ ў 1824 годзе. Аднак і сёння гэты сіндром да канца не вывучаны. Выпадкі піраманіі з’яўляюцца аб’ектам даследавання і псіхіятрыі, і юрыспрудэнцыі.
Пацыенты, назіраючы за пажарам, праяўляюць цікаўнасць, адчуваюць радасць, задавальненне або палёгку. Пажар ніколі не ажыццяўляецца імі дзеля матэрыяльнай выгады, для ўтойвання злачынстваў, як выраз грамадска-палітычнага пратэсту. У некаторых выпадках можа быць следствам — сэксуальнага ўзбуджэння пры назіранні полымя.
Літаратура Скрягин Л. Н. Тайны морских катастроф. / Изд. 2-е. — М.: Транспорт, 1986. — 366 с.
Катэгорыя:Агонь Катэгорыя:Падпалы Катэгорыя:Псіхічныя разлады