«Першы» — шаснаццаты студыйны альбом рок-гурта «Neuro Dubel», запісаны на студыі «FORZ» і выдадзены ў 2017 годзе. Спіс кампазіцый
Крытыка Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by лічыць, што «музыкі не трымалі сябе ў межах пэўнага стылю, таму атрымаўся гэткі лёгкі ваяж па гісторыі рок-музыкі з заходамі ў парты панка, метала, хардрока і нават ракабілі», між іншым «сцягваецца ўсё рамнём лірыкі Аляксандра, такой жа іранічна-бязглуздай, жартаўлівай, абсурдыстскай, але без былой яркасці і смеласці вобразаў». Музычны журналіст Мікалай Янкойць з партала Experty.by мяркуе, што альбом «адрозніваецца ад папярэднікаў у першую чаргу гукам: акуратным, шчыльным, часам нават занадта мясным», а ў астатнім адзначае «тыя ж абстрактна-парадаксальна-іранічныя тэксты, той жа лінейны панк-рок з сумна-павольнымі ўстаўкамі».
Удзельнікі Аляксандр Кулінковіч — вакал Віталь Абрамовіч — гітара Уладзімір Сахончык — гітара Яўген Броўка — бас Андрэй Сцепанюк — барабан
Спасылкі ПЕРШЫ (2017) на афіцыйным сайце гурта
Катэгорыя:Альбомы Neuro Dubel Катэгорыя:Альбомы 2017 года