Вячаслаў Андрэевіч Мо́харт ( — ) — вучоны ў галіне ўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Шулякі Слуцкага раёна. У 1944 годзе скончыў Грэскую сярэднюю школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на 1-м Беларускім, 2-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах у складзе артылерыйскай дывізіі. У 1947 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе. У 1953—1956 гг. В. А. Мохарт праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам М. Н. Жукавай і ў 1956 годзе быў абраны на пасаду асістэнта кафедры ўралогіі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актиномикоз мочеполовых органов»Доста Н. И Памяти Мохорта Вячеслава Андреевича (к 85-летию со дня рождения) // Урологический информационный портал . З 1961 года В. А. Мохарт у Гродзенскім медыцынскім інстытуце, дзе стварыў дацэнцкі курс па ўралогіі. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы экспериментальных и клинических исследований по реиннервации мочевого пузыря». З 1967 года ён на пасадзе дацэнта кафедры ўралогіі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1971 года загадчык кафедры і адначасова ў 1971—1992 гг. галоўны пазаштатны уролаг Міністэрства аховы здароўя БССР. З 1971 года В. А. Мохарт працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1991 года — на пасадзе загадчыка кафедрай.

Памёр 14 мая 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць В. А. Мохарту належаць навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актанамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мачапускання. Аўтар больш за 240 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 14 кандыдацкіх дысертацый.

З 1971 па 2001 год В. А. Мохарт быў намеснікам старшыні Беларускага таварыства уролагаў. На працягу 10 гадоў уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Урология и нефрология».

Сярод апублікаваных прац: Актиномикоз мочеполовых органов — Минс : Госиздат БССР, 1963.; Нейрогенные расстройства мочеиспускания (нейрогенный мочевой пузырь) — Мн., 1970. (разам з М. Я. Саўчанкам); Диспансеризация и врачебно-трудовая экспертиза онкоурологических больных: справ. пособие / В. А. Мохорт, Н. А. Нечипоренко. — Минск: Выш. шк., 1992.; Современные возможности и перспективы комбинированного и комплексного лечения опухолей мочевого пузыря. // Вестник АМН СССР, 1986, № 6. (разам з А. У. Строцкім); История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг. — Мн., 1999.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медаль «За адвагу» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1973) Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР Медаль імя М. І. Пірагова

Літаратура

Спасылкі Мохорт, Вячеслав Андреевич (доктор медицинских наук ; 1924—2003) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Хворов В. Мохорт Вячеслав Андреевич // Наследие слуцкого края Доста Н. И Памяти Мохорта Вячеслава Андреевича (к 85-летию со дня рождения) // Урологический информационный портал Мохорт Вячеслав Андреевич // Праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «Память народа»

Катэгорыя:Уролагі СССР Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалямі РАН