Вялікія Шчарбінічы () — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шчарбініцкага сельскага паселішча. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Злынкі, на правым беразе ракі Вагі. Насельніцтва — 356 чалавек (2010).

Дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка.

Гісторыя Згадваецца з першай паловы XVII стагоддзя як «сяло» Шчарбінічы, у складзе Чолхаўскай воласці; казацкага насельніцтва не мела. Паводле адной з версій, на гэтым жа месцы да XVI стагоддзя знаходзілася летапіснае сяло Супрунава. У XVIII—XIX стагоддзях свайго храма не мела, аднак у 1920—30-х гг. тут меўся драўляны храм (не захаваўся).

З другой паловы XVII стагоддзя да 1781 года ўваходзіла ў Тапальскую сотню Старадубскага палка (таксама называлася Старыя Шчарбінічы); затым у Навамесцкім, Навазыбкаўскім (з 1809) павеце (з 1861 года — у складзе Малашчарбініцкай воласці, з 1923 у Злынкаўскай воласці).

У паведамляннях сярэдзіны 1920-х гадоў згадваецца, што «ў хаце-чытальні [вёскі В. Шчарбінічы] была праведзена гутарка з сялянамі на беларускай мове, а таксама былі прачытаныя два апавяданні з жыцця сялян. …Сяляне былі зацікаўлены размовай і чытаннем і сцвердзілі, што ім усё зразумела і што гэта напісана панашаму»Алена Маркава. Пакараць нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том ХХIII.

У 1929—1932 гг. у складзе Чуравіцкага раёна, у 1932—1939 гг. — у Навазыбкаўскім раёне, затым у Злынкаўскім, пры часовым скасаванні якога (1959—1988) — ізноў у Навазыбкаўскім. Да 2005 года з’яўлялася цэнтрам Вялікашчарбініцкага сельсавета.

Гады 1859 1892 1901 1926 1979 1989 2002 2010 Насельніцтва 1339 1886 2029 1329 695 615 447 356

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Злынкаўскага раёна