Аляксандр Іосіфавіч Дубаневіч (нар. , в. Леснікі, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1976—1982 гадах працаваў у інстытуце «Белдзіпрасельгас», тэхнік, старэйшы тэхнік, архітэктар; у 1982—1984 гадах кіраўнік праектнага бюро; у 1984—1999 гадах архітэктар Лагойскага раёна; у 1999—2007 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінсксельбудпраект»; у 2007—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў, дырэктар ТАА «СТЭЙР»; з 2010 года індывідуальны прадпрымальнік.

Жыве ў Лагойску.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2002 года.

Творчасць Распрацаваў больш 100 індывідуальных праектаў адна-двухпавярховых дамоў. Запраектаваў і пабудаваў як каля 50 каркасных дамоў па канадскай тэхналогіі. Браў удзел у распрацоўцы архітэктурнага праекта ГСАК «Лагойск», праектаваў планіроўку шэрагу сельсаветаў, населеных пунктаў і кварталаў індывідуальнай жылой забудовы і іншыя аб’екты.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Лагойскага раёна Катэгорыя:Супрацоўнікі Мінсксельбудпраекта Катэгорыя:Супрацоўнікі Белаграпраекта