Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 – альбом-складанка 12 беларускіх і замежных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія пяюць на англійскай, рускай, украінскай мовах, якія зрабілі каверы на свае песні на беларускай мове. Кампакт-дыск выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Тузін Гітоў у снежні 2011 года. Ідэя Сяргея Будкіна. Імпрэза складанкі з удзелам Алега Скрыпкі прайшла 15 снежня 2011 года ў мінскім клубе «Loft».

Спіс кампазыцый

Прыём крытыкаў Тацяна Заміроўская ў рэцэнзіі на «цудоўны праект сайта Тузін Гітоў і кампаніі Будзьма беларусамі!» для часопіса «Большой» вывела, што «дыск выйшаў някепскім». Ілля Маліноўскі на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі адзначыў, што гэта «рэальна якасная музыка ад сапраўдных прафесіяналаў у любых напрамках».

На цырымоніі 2011 CD быў названы пераможцам у катэгорыі «Праект года».

У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Краіна мрой» Воплей Відоплясова ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года).

У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag уключыў праект у спіс самых значных падзей у беларускай музыцы за перыяд 2010–2019 гадоў.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі Слухаць альбом (SoundCloud) Будзьма! Тузін. Перезагрузка 2 на сайце Discogs

Катэгорыя:Альбомы 2011 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы на беларускай мове