Галіна Мацвееўна Ганчарэнка (матчына) або Грыбава (бацькава), таксама Руднік (, Бабруйск — 13 верасня 2017, Мюнхен) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, журналістка, перакладчыца.
Біяграфія Бацька Мацвей Яфімавіч Грыбаў, начальнік штабу 78-й стралковай дывізіі, арыштаваны ў 1937 годзе, у 1939 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакаранне, замененай на 15 ППЛ, памёр у лагеры ў 1946 годзеГрибов Матвей Ефимович, 1894 г.р., нач.штаба 78 сд, арестован 5.06.1937, осужден к ВМН 21.04.1939, 11.07.1939 осужден к 15 годам ИТЛ, умер в ИТЛ в 1946.. Маці ў 1938 годзе выслана ў Сібір.
У 1944 годзе Галіна выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай, вядомай спявачкай Барбарай Вержбаловіч. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 годзе пераехала ў ЗША.
У 1954 годзе скончыла факультэт раманскіх моў Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Кіравала свецкім і царкоўным хорамі, працавала ў Арганізацыі беларускай моладзі. Была перакладчыцай у ААН. Пераехала на нейкі час у Мюнхен, працавала на радыё «Вызваленне» (Свабода).
У 2011 годзе выйшла кніга ўспамінаў «Птушкі пералётныя».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Грамадскія дзеячы ЗША Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Журналісты Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі