Хатаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хатава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хотаўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хотава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Мешыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мешычы. 27 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання скасаваных Мешыцкага і Дзераўноўскага сельсавета зноў утвораны Хотаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы ХотаваРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у вёску Хатава. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Заменка, Зеневічы, Мешычы, Пятрова, Пятрылавічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец, Альшанка, Казялец)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску ДзераўнаяРешение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавек, з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Гісторыя У склад сельсавета на момант перайменавання ў Дзераўнянскі (2011 год) уваходзілі наступныя населеныя пункты: Агароднікі Барок Беламошша Беліца Дзераўная Дзяражнае Заброддзе Зарэчча Круговіны Лубень Ніўнае Падляскоўе Скрошчына Хатава Хатоўка Школьны Янкавічы
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе