Чына лясная, або Жураўліны гарохВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев. (Láthyrus sylvéstris) — кветкавая расліна, від роду сямейства . Тыпавы від (лектатып) роду.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прасцёртае, крылатае, да 2 м даўжынёй, моцна разгалінаванае. Лісце на крылатых хвосціках, з адной парай ланцэтных лісточкаў 5—12 см даўжынёй і 6—20 мм шырынёй, на верхавіне адцягнутых у вострую вяршыньку, якія сканчаецца вусікам.

Кветкі па 3—8 і больш у гронках на пазухавых слаба граневых кветканосах, ружовыя, кветаножкі іх прамыя або адхіленыя. Чашачка шыроказваночкавая, ніжні яе зубец даўжэй астатніх. Сцяг з круглява-авальнай пласцінкай, на верхавіне з выманнем, і кароткім вузкім кіпцікам.

Бабы 6—7 см даўжынёй і 0,7—1 см шырынёй, сціснутыя, даўгавата-лінейныя. Насенне шарападобнае або даўгаватае.

Распаўсюджанне Сустракаецца па лясных ўзлесках і ў зарасніках кустоў, шырока распаўсюджаны ў Еўропе і на Каўказе.

Таксанамія , Sp. Pl. 2: 733 (1753).

Сінонімы

, nom. illeg.

, nom. illeg.

, nom. inval.

Літаратура

Спасылкі

Lathyrus sylvestris L. (Чина лесная) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Чына Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе