Бружмель Маака (Lonicera maackii) — куст, від роду Бружмель сямейства . У дзікім выглядзе расце ў Сярэдняй Азіі ў паўночным і заходнім Кітаі, Манголіі, Японіі, Карэі і на паўднёвым усходзе Расіі, у Прыморскім краіGermplasm Resources Information Network: Lonicera maackii .

Этымалогія Відавую назву расліна атрымала ў гонар Рычарда Карлавіча Маака, рускага натураліста XIX стагоддзяOhio State University Pocket Gardener: L. maackii .

Батанічнае апісанне Разгалісты лістападны куст вышынёй да 5 м.

Парасткі светла-шэрыя, маладыя з густым апушэннем з кароткіх валасінак.

Лісце даўжынёй 4,5-8,5 см, супратыўнае, яйкападобна-эліптычнай або шырокаланцэтнай формы, завостранае на канцы, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, ніжні святлей. Восенню становяцца ліловымі або пурпурно-жоўтымі. Хвосцікі лісця кароткія.

Кветкі белыя, даўжынёй да 2,5 см, са слабым прыемным водарам. Размешчаны парамі ў пазухах лісця. Час цвіцення — чэрвень.

Плады шарападобныя, цёмна-чырвоныя, дыяметрам каля 6 мм. Утрымліваюць шматлікае дробнае насенне. Спеюць у жніўні-верасні, доўга не ападае. Неядомыя.

Экалогія У некаторых абласцях ЗША бружмель Маака лічыцца непажаданым інвазіўным відам і вырошчванне яго там абмежавана або забаронена USDA PLANTS DATABASE: L. maackii . Насенне хутка разносіцца птушкамі, якія ядуць плады, і бружмель ўтварае густыя зараснікі, якія перашкаджаюць росту мясцовых кустоў і іншых раслін. Колькасць бружмелю Маака кантралююць высечкай або выпальваннем зараснікаў да ўзроўню каранёў, а таксама апрацоўкай гербіцыдамі.

Прымяненне Бружмель Маака шырока ўжываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны ў садова-паркавым дызайне. Хутка расце і ўтварае шчыльныя жывыя загарадзі. Створана некалькі культурных формаў, напрыклад, 'Erubescens' з ружовымі кветкамі, 'Rem Red' з прамымі парасткамі.Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5. .

Літаратура

Декоративные растения СССР / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева,. — М.: Мысль, 1986. — С. 254, 255. Деревья и кустарники СССР / Под ред П. И. Лапина. — М.: Мысль, 1966. — С. 539.

Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Бружмель