Зямля Пі́ры () — паўвостраў на крайняй поўначы Грэнландыі. Абмываецца водамі Паўночнага Ледавітага акіяна.

Даўжыня паўвострава больш за 300 км. Рэльеф пераважна горны. Вышыні да 1920 м. У заходняй частцы ледавікі. Берагавая лінія моцна парэзаная фіёрдамі. На паўвостраве мыс Морыс-Джэсеп () — крайні паўночны пункт Грэнландыі.

Паўвостраў названы ў гонар амерыканскага даследчыка Арктыкі Р. Э. Піры (), які даследаваў гэтую частку ўзбярэжжа Грэнландыі ў 1900 годзе.

Літаратура — С. 383—384.

Катэгорыя:Геаграфія Грэнландыі Катэгорыя:Паўвостравы Паўночнай Амерыкі