Пажар у Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце адбыўся ноччу 12 кастрычніка 2003 г. У выніку згарэў драўляны будынак на тэрыторыі інтэрната ў пасёлку Казлоўшчына (Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці) і загінуў 31 чалавек.
У 4 гадзіны ночы у драўляным будынку псіханеўралагічнага інтэрната Казлоўшчыны пачаўся пажар, але да 4:36, калі прыехалі пажарныя, агонь тушылі сіламі санітарак і аховы. У выніку будынак згарэў, быў выратаваны 31 чалавек і яшчэ 31 чалавек загінуў«Не все больные и поняли, что пожар…» // Комсомольская правда в Беларуси, 17.10.2003. Нефармальна трагедыю назвалі «другой Нямігай», а ў спісе катастроф Беларусі на сайце Stalker.by яна заняла 8-е месца па маштабеТяжелейшие техногенные происшествия Беларуси // Stalker.by. Існуюць розныя версіі, што магло стаць прычынай пажару і такой маштабнай гібелі людзей, але ў асноўным яны зводзяцца да дрэнна наладжанай супрацьпажарнай сістэмы ў інтэрнацеHan Viachko 15 лет со дня пожара в Козловщинском доме-интернате // Stalker.by«Не все больные и поняли, что пожар…» // Комсомольская правда в Беларуси, 17.10.2003. Жалоба па загінулых у краіне абвешчана не былаПяткевіч і псіхічна хворыя // Хартыя 97, але 27 лістапада 2003 г. Мінгарвыканкам выдаў «Рашэнне Аб дадатковых мерах, па забеспячэнню бяспекі жыццядзейнасці аб’ектаў г. Мінска» № 1993, у якім было заяўлена: «Наступствы пажару 12 кастрычніка 2003 года ў Казлоўшчынскім псіханеўралагічным дыспансеры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, ахвярамі якога сталі 31 чалавек, у чарговы раз пацвярджаюць актуальнасць забеспячэння супрацьпажарнай абароны аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы і падрыхтаванасці абслуговага персаналу да дзеянняў у экстрэмальных умовах»О дополнительных мерах, по обеспечению безопасности жизнедеятельности объектов г. Минска // Официальный сайт Мингорисполкома. Далей у гэтым дакуменце прыводзіліся меры паляпшэння супрацьпажарнай бяспекіО дополнительных мерах, по обеспечению безопасности жизнедеятельности объектов г. Минска // Официальный сайт Мингорисполкома.
Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 12 кастрычніка Катэгорыя:Казлоўшчына Катэгорыя:Пажары ў Беларусі Катэгорыя:Катастрофы ў Беларусі Катэгорыя:Кастрычнік 2003 года