Атцэ́да. Сустракаецца таксама варыянт Адцэ́да (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Заямнаўскага сельсавета. У 2009 г. вёска налічавала 79 жыхароў.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» . Гісторыя

У XVIII ст. Атцэда — засценак у Засульскай воласці Мінскага ваяводства, які належаў князям Радзівілам; яго насялялі баяры, пазней чыншавая шляхта і арандатары. Сярод іх быў род Жывіцкіх, найранейшая згадка пра якога ў Атцэдзе — інвентар 1702 г. 12 сакавіка 1761 г. ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі князь Міхал Казімір Радзівіл надаў Пятру Жывіцкаму 5 валок зямлі ў Атцэдзе. У 1788 г. маёнтак знаходзіўся ў заставе ў суддзі земскага навагрудскага Францішка Яблонскага.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Атцэда апынулася ў Мінскім павеце Мінскай губерні, у Засульскай воласці. У 1795 г. тут жыла чыншавая шляхта; паводле звестак 1888 г. прадстаўнікі роду Жывіцкіх трымалі ў Атцэдзе надзелы ад 1 да 15 дзесяцін. Славутасці

Каталіцкая капліца Святога Роха (1932)

Спасылкі

Катэгорыя:Заямнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна