Мырнэ () — пасёлак гарадскога тыпу ў Мелітопальскім раёне Запарожскай вобласці Украіны.

Запаведнік «Каменная магіла» За кіламетр ад пасёлка знаходзіцца помнік прыроды «Каменная магіла». Ён уяўляе сабой невялікі ізаляваны масіў пясчаніку, памерамі прыкладна 240 на 160 метраў, які складаецца з буйных каменных груд вышынёй да 12 метраў у даліне ракі Малочнай. Верагодна Каменная магіла ўзнікла пры зацвярдзенні пясчаных мас былой мелі Сармацкага мора пад уплывам мясцовых мінералаў, якія змяшчаюць жалеза. У далейшым яна падвяргалася паветранай і воднай эрозіі, у тым ліку працяглы час быўшы востравам ракі Малочнай. Каменная магіла выкарыстоўвалася старажытным чалавекам у якасці святыні, і змяшчае унікальныя петрагліфы самых розных гістарычных эпох — ад эпохі позняга палеаліту і да скіфа-сармацкага часу, і нават да цюркскага. Каменная магіла — сусветны помнік старажытнай культуры, з 2008 г. — нацыянальны гісторыка-археалагічны запаведнік. З 2006 г. запаведнік з’яўляецца прэтэндэнтам на ўключэнне ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Запарожскай вобласці