Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы — падраздзяленне БДУ. Асноўныя задачы ННДЦ МА БДУ — маніторынг азонавага слою, прыземнай ультрафіялетавай радыяцыі, іншых параметраў атмасферы, выкананне навукова-даследчых работ па фізіцы атмасферы і сумежных пытаннях. Установа створана 14 чэрвеня 1997 г.
Падраздзяленні
Лабараторыя фізікі атмасферы; Лабараторыя біяфатонікі; Лабараторыя аптычных сродкаў вымярэнняў; Лабараторыя сродкаў аўтаматызацыі; Інфармацыйна-аналітычны цэнтр; Азонаметрычная станцыя N 354 GAW; Сектар метралогіі.
Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра
Даследаванні ў галіне фізікі азонасферы і праблем захавання азонавага слою. Аператыўны маніторынг, аналіз і прагноз стану азонасферы і ўзроўняў прыземнага УФ — выпраменьвання, абмен інфармацыяй з айчыннымі, замежнымі даследчымі цэнтрамі і міжнароднымі арганізацыямі. Правядзенне вымярэнняў у адпаведнасці з праграмай Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Global Atmosphere Watch. Даследаванне медыцынскіх і біялагічных аспектаў ўздзеяння УФ — выпраменьвання і хімічных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу. Распрацоўка і стварэнне новай вымяральнай апаратуры для маніторынгу атмасферы. Забеспячэнне вучэбнага працэсу і павышэнне кваліфікацыі айчынных і замежных спецыялістаў у галіне маніторынгу азонасферы і распрацоўкі новай вымяральнай апаратуры.
Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:1997 год у Мінску