Mafia Honey — фінскі поп-рок гурт, які быў створаны ў 2016 годзе ў Хельсінкі былой вакалісткай спыніўшага дзейнасць гурта «» Салай-Мар’яй Хяцінен, падпісаны мясцовым аддзяленьнем Sony Music. Гурт выдаў аднайменны дэбютны сольны альбом у 2019 годзе і некалькі сінглаў з яго, усе песні напісаны Салай-Мар’яй Хяцінен.
Гісторыя Пачатак гурта ідзе з 2015 года, калі Сала-Мар’я Хяцінен стварыла некалькі дэма-запісаў, якімі зацікаўся лэйбл Sony Music. Потым праз сацыяльныя колы яна пачала шукаць «мілых хлопцаў», якія б утварылі з ёй на чале гурт. Так у склад трапілі гітарыст Томас Ніемісцё, які да гэтага граў у ансамблю фінскай поп-зоркі , басіст Ілка Туовінен і барабаншчык Іаганес Эркіля.
Дэбютны сінгл «Rakastutaan» () быў выдадзены 19 студзеня 2018 года. Другі «Koira» () — 1 чэрвеня 2018 года. Апошні сінгл да першага альбома «Yhdeksän elämää» () трапіў у сеціва 4 студзеня 2019 года, і, па словах вакалісткі гурта Салы-Мар’і Хяцінен, гэты трэк для альбому з першай рэпетыцыі наўмысна запісваўся апошнім, а прычынай таго было жаданне дасягнуць «найлепшага паразумення» ў гурце перад яго запісам.
Назва гурта Гурт атрымаў назву ад аднаго з сабак Мэрылін Манро. Маф быў , якую Фрэнк Сінатра падарыў Мэрылін Манро; поўная мянушка «» была дадзена сабаку ў сувязі з нібыта мафіёзнымі сувязямі Сінатры. Калі Манро памерла, сабаку аддалі сакратару Сінатры.
Дыскаграфія
Альбомы НазваВыданне Чарты Сертыфікаты FIN Mafia Honey Выдадзены: 26 красавіка 2019 года Фармат: CD / лічбавая дыстрыбуцыя Лэйбл: Sony Music - -
Сінглы Назва Год Чарты Альбом FIN Koira 2018 - Mafia Honey Rakastutaan 71 (радыёчарт)Yhdeksän elämää 2019 -
Удзельнікі
Сала-Мар’я Хяцінен — вакал, (2016—) Томас Ніемісцё — гітара (2016—) Ілка Туовінен — бас-гітара (2016—) Іаганес Эркіля — ударныя (2016—)
Крыніцы
Спасылкі Суполка фанатаў гурта У Кантакце
Катэгорыя:Рок-гурты Фінляндыі Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2016 годзе