Фасоля крывава-чырвоная, Фасоля шматкветкавая, Фасоля агніста-чырвоная, Турэцкія бабы (Phaseolus coccineus) — від раслін роду сямейства . Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі.

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна, з тонкімі ляжачымі або павойнымі сцебламі да 3 метраў даўжынёй.

Лісце трайчастае, лісточкі невялікія, сэрцападобныя.

На каранях ўтвараюцца дробныя клубянькі.

Суквецці гронкападобныя, на кароткіх кветканосах. Кветкі чырвоныя, радзей белыя, буйныя, парныя, на густаапушаных кветаножках. Вяночак у некалькі разоў даўжэй чашачкі.

Плады — бабы буйныя, шырокія, з тоўстым пергаментным пластом. Насенне плоскаэліптычнае, рознай афарбоўкі.

Значэнне і прымяненне У ежу падыходзяць толькі маладыя бабы, у якіх скрозь створкі яшчэ не прагледжвае насенне. Карані расліны ўтрымліваюць крухмал. У многіх краінах фасоля шматкветкавая вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Спасылкі

Phaseolus coccineus L. Сельское хозяйство. Фасоль многоцветковая. Сад и огород - фасоль многоцветковая Фасоль овощная и фасоль многоцветковая

Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Фасоля Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе