Сутыкне́нне Мі-4 пад Ружа́намі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 жніўня 1974 года ў раёне п.г.т Ружаны Пружанскага раёна.
Ход падзеі 29 жніўня 1974 года другая эскадрылля 225-га асобнага верталётнага палка адпрацоўвала на Ружанскім палігоне групавыя дзеянні з мэтай падрыхтоўкі да будучых вучэнняў.
Паводле афіцыйнай версіі, падчас палёту ў страі камандзір аднаго з верталётаў Мі-4 АВ лейтэнант Мікалай Трушын выканаў памылковы манеўр (памылка ў дагоне і прыстройванні да пярэдняй пары верталётаў), што выклікала сутыкненне верталётаў на вышыні 50 м. Паводле іншых звестак, вядучы другой пары верталётаў не паспеў адрэагаваць на рэзкі манеўр пярэдняй пары і сутыкнуўся з пярэднім верталётам.
Абодва верталёты ўпалі на зямлю ў раёне мэт для бомбакідання, усе члены экіпажаў (6 чалавек) загінулі. Камандзірам другога верталёта быў лейтэнант Віктар Есін.
Спасылкі Музей авіяцыйнай тэхнікі — Баравая
Мі-4 Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 29 жніўня Катэгорыя:1974 год у Беларусі Катэгорыя:Жнівень 1974 года