Конназаводская вуліца () — колішняя вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва.

Гісторыя

У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў упоперак вуліцы быў пабудаваны квартал, які складаўся з будынка Магілёўскай міжкраявой школы НКУС і жылы дом НКУС (вуліца Ленінская, 68). Пасля вайны на месцы астатняга адрэзку вуліцы ўзведзены квартал паміж вуліцамі Першамайскай і бульварам Леніна, вуліца цалкам знікла з карт горада. Ад былой забудовы захаваўся адзіны дом (вуліца Ленінская, 68а), які апынуўся ў двары квартала НКУС.

Размяшчэнне

Была арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Ішла ад вул. Вялікай Садовай (цяпер Ленінская) да Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца), пасля чаго пераходзіла ў Ледзькаўскую вуліцу (цяпер Сялянская).

Спасылкі

Катэгорыя:Зніклыя вуліцы Беларусі