«Spasenie» – беларускі гурт хрысціянскага і поп-року з Брэста, які быў створаны ў 1989 годзе.
Гісторыя Гурт быў створаны ў жніўні 1989 года, калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку горада Брэста) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку і раптам, па завяршэнні адной з песень, пачулі ззаду сябе апладысменты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба збірацца ў гурт.
У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпетаваць, ствараць першыя песні і ўжо праз некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якуціі.
У 2006 годзе гурт да свайго сямнаццацігоддзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live».
Асаблівасцю калектыву з’яўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе.
Гурт вельмі часта ездзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Германію, Канаду, Расію, ЗША, Велікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ПАР і іншыя регіёны.
Свае трыццацігоддзе гурт адсвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 года на плошчы Леніна ў Брэсце.
Назва гурта Назва «Spasenie» () прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурта ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якуціі, і сведчыць, што музыка для іх і ёсць выратаванне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызванне. І для чалавека ёсць сапраўднае выратаванне знайсці ўсё гэта», – дакладна распавядаў пра выбар назвы Вольге Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмен Ігар Муха ў 2005 годзе .
Моўнае пытанне Першыя 15 год свайго існавання гурт быў выключна рускамоўным, але з выхадам альбома «Crossing the Jordan» англійскай мовы ў яго творчасці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытанне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Брэсце. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласціва змешванне моў. Вельмі шмат слоў з украінскай, польскай... Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні рускай. Таму мы раней спявалі не на роднай мове, а па-руску. Хоць я прызнаю бясспрэчную меладычнасць беларускай. Англійская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з рускай, то на апошняй спяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэнняў „бр“, „стр“ і г.д. Таму нам перайсці было зусім не складана».
Сацыяльная актыўнасць Гурт ладзіць для гуртоў фестываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 года), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Брэсце пад назвай «Город света» (з 2009 года). Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў.
У 2019 годзе гурт разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падрыхтаваў і запусціў экскурсійны маршрут «Брэст – горад Бібліі».
Дыскаграфія
Альбомы Хабаровский край (1992) Возвращение домой (мюзікл) (1992) Старые песни (1992) Мой Бог скала (1993) Только Ты (1995) Человек без зубила (1997) Бьют часы (1998) Exit (1999) Летит безжалостное время (2000) ... а Солнце за кормой (2001) Еврейский альбом (2001) Без слов о том же (з удзелам Ігара Рудага) (2003) Кардиограмма (2003) Crossing the Jordan (з удзелам Ціма Спрэнсі і Бэкі Шарп) (2004) Acoustic (2007) Spasenie (2009) Reboot (з удзелам Браяна Мантры) (2011) Вечные слова (2012)
Кампіляцыі 10 лет, The Best (1999)
Канцэртныя DVD
17 Live (2007)
Удзел у складанках Серебряный граммофон (2006) (АНТ), трэк «Плачет небо». Первый интернационал (2006) (Vigma), трэк «The Word Was Spoken». Золотая 20: зима 2007 (2006) (West Records), трэк «Плачет небо».
Кліпы Никто кроме Тебя Расстояние (2003) На метр от земли (2004) Плачет небо / The Word Was Spoken (2005) Осень Странные сны
Узнагароды і намінацыі 2006 год – прэмія «Залатое вуха».
2009 год – намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песню «... а Солнце за кормой».
2009 год – намінацыя «За ўклад у развіццё музыкі» на Штогадовай Прэміі Евангельскай Музычнай Асацыяцыі.
2010 год – фестываль «Радыё Брэст» «Знай Наших - 3»: лепшы гурт, лепшы франтмен (Ігар Муха).
2019 год – Ганаровая грамата Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Удзельнікі
Ігар Муха – вакал, саксафон, акустычная гітара (1989—) Павел Шэльпук – вакал, скрыпка, гітара, бас-гітара (1989—) Пётр Семянюк – клавішныя, вакал (1989—) Майк Чобі – бас-гітара Дзмітрый Галадко – сола-гітара
Аўтар тэкстаў Аляксандр Барысюк – гітара (1989—) Тэхнік гуку Андрэй Кавальчук Былыя ўдзельнікі і гастрольныя музыкі Таццяна Шэльпук (вакал, клавішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандр Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Дзмітрый Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры і інш..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Хрысціянскія музычныя гурты Катэгорыя:Гурты Брэста