Міхаіл Пятровіч Шкель ( — ) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1979).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). З 1938 годзе Чырвонаслабодскім раённым ваенным камісарыятам прызваны на службу ў Чырвоную АрміюПраект «Память народа» // Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на Паўднёвым фронце. У 1953 годзе скончыў Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1960 года працаваў на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1963 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і селекцыі.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па выкарыстанні ўгнаенняў з мэтай павелічэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб і інш. Распрацаваў тэарэтычныя асновы выкарыстання серы ў якасці элемента жыўлення раслін ва ўмовах Беларусі і прапанаваў практычны спосаб выкарыстання серных угнаенняў.
Сярод апублікаванага: Известь и урожай. — Мн., 1969.; Азбука земледельца. — Мн., 1972. (разам з К. І. Доўбанам); Применение серусодержащих удобрений. — Мн., 1979.; Справочник агронома. — Мн., 1982. (у сааўтарстве); Оптимальные параметры плодородия почв. — Мн., 1984. (сааўтарстве). Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981.
Узнагароды Медаль «За баявыя заслугі» (1943).
Літаратура — С. 420.
Спасылкі Шкель, Михаил Петрович (доктор сельскохозяйственных наук ; 1918—2003) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны