Дзясна́ () ці Дэсна () — рака ў Расіі (Бранская вобласць) і Украіне (Чарнігаўская і Кіеўская вобласці)Географічна енциклопедія України: В 3-х т. Т. 1. С. 316, левы прыток Дняпра.
Даўжыня ракі — 1187 км (у межах Украіны — 591 км), плошча басейна — 88,9 тыс. км². міні|злева|Басейн Дзясны
Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы, упадае ў Дняпро вышэй Кіева. У верхнім цячэнні берагі пераважна нізінныя і забалочаныя, ніжэй г. Бранск правы бераг павышаецца. Даліна пераважна трапецападобная, шырокая, у верхнім і часткова сярэднім цячэнні асіметрычная, з нізкім левым і высокім (да 35—40 м) правым берагам. Пасля ўпадзення р. Сейм даліна расшыраецца. Ніжэй берагі спадзістыя, пясчаныя. Пойма забалочаная, рака ўтварае шмат рукавоў і старыц. Рэчышча пясчанае, звілістае, няўстойлівае, шмат мелей. Шырыня рэчышча да 450 м, глыбіня 2—4 м, максімальная — 17 м. Сярэдні нахіл 1 м/км.
Галоўныя прытокі: Судасць, Сноў (справа), Болва, Наўля, Няруса, Сейм і Асцёр (злева).
Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў са снежня да красавіка. Вясной у паводку шырока разліваецца, назіраецца нізкая летняя межань, амплітуда ваганняў узроўняў вады дасягае 3—4 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 360 м³/с.
На рацэ знаходзяцца гарады: Ельня, Дзеснагорск, Бранск, Чарнігаў і інш. Рэгулярнае суднаходства ад г. Ноўгарад-Северскі.
Літаратура Десна // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К.: «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989, — Т. 1: А — Ж. — 416 с.: іл. — ISBN 5-88500-005-0 Дзясна //
Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кіеўскай вобласці