Самшыт (Búxus sempervírens) — драўняная расліна, від роду сямейства . У прамысловасці драўніну самшыта часам называюць пальмавым дрэвам.
Біялагічнае апісанне
Самшыт вечназялёны — дрэва вышынёй да 15 м, часам куст.
Парасткі прамыя, тырчаць, чатырохгранныя, зялёныя, густа пакрытыя лісцем.
Лісце на кароткіх чаранках, амаль сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, моцна адрозніваецца па форме, скурыстае, голае, з бліскучым цёмна-зялёным верхнім бокам і светла-зялёным, нават жаўтлявым ніжнім.
Кветкі дробныя, зеленаватыя, звычайна аднаполыя, тычынкавыя — у кампактных галоўкавых суквеццях, песцічныя — адзінкавыя.
Плод — дробная чорна-карычневая трохражковая шарападобная каробачка з вырастамі і створкамі, якія раскрываюцца па меры паспявання насення.
Распаўсюджанне і экалогія Расце ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, паўночна-заходняй Афрыцы і Пярэдняй Азіі. Яго арэал распасціраецца ад паўднёвай Англіі да паўночнага Марока, а на ўсходзе дасягае Турцыі і Заходняга Каўказа.
Ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф. Ценелюбівая, ценевынослівая расліна. Расце па берагах рэк і ручаёў, на скалах, камянях і камяністых россыпах, узлесках шыракалістых лясоў.
Значэнне і прымяненне Расліна выкарыстоўваюць пры стварэнні бардзюра, радзей — жывой загарадзі. Тэхнічная культура. Расліна ядавітая.
Таксанамія
Сінонімы Па дадзеных The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:
, ням. illeg.
Спасылкі
Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Самшытавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе