Тапо́ля белая, таполя серабрыстая (Populus alba) — від дрэў роду сямейства . Тыпавы від роду.

Назва Таполя белая, таполя серабрыстая, ясакарГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, таполя, топальKraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921, тапольВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..

Батанічнае апісанне Высокае, 15—25 (35) метраў вышынёй, лістападнае дрэва. Мае шырокую шатровую, раскідзістую, галінастую крону і цыліндрычны ствол дыяметрам да 2 метраў, пакрыты гладкай светла-аліўкавай карой; у ніжняй частцы ствала, асабліва ў старых дрэў, кара цёмна-шэрая, глыбока парэпаная. Пупышкі белалямцавыя. Лісце чарговае, круглявае або трохкутна-яйкападобнае, 10—12 см даўжынёй і 5—10 см шырыні, ля аснавання злёгку сэрцападобнае, края вяліказубчастыя, форма выемкава 3—5 лопасцевая, зверху цёмнае, глянцавае, адваротны бок — белалямцавы, на круглых у сячэнні хвосціках, у 2—4 разы больш кароткіх за пласцінку. Кветкі аднаполыя, у ніцых суквеццях; пылавікі пурпурныя на кароткіх нітках; лычыкі двухраздзельныя, ярка-зялёныя, бледна-жоўтыя або цёмныя. Тычыначныя каташкі даўжынёй 3—4 см, песцікавыя — да 10 см. Плод — каробачка.

Асаблівасці біялогіі Жыве 300—400 гадоў. Расце ў поймах на пясчаных адкладах. Цвіце ў сакавіку — красавіку, да з’яўлення лісця. Добра пераносіць затапленне. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф. Дрэнна пераносіць абрэзку.

Таксанамія Від уваходзіць у род сямейства парадку .

Выкарыстанне У прыродных умовах таполя белая расце пераважна па поймах рэк. Часта яе высаджваюць для азелянення гідрапаркаў і ў паркавых зонах. Недахоп — вялікая колькасць каранёвых парасткаў, якія, разрастаючыся, могуць разбураць асфальтавае пакрыццё. Вялікая колькасць прыкаранёвых парасткаў дазваляе выкарыстоўваць таполю белую ў пасадках супраць воднай і ветравой эрозіі глебы. Яшчэ адзін мінус — таполю белую лёгка паражае расліна-паразіт амялаГамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук О. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл..

Зноскі

Літаратура

, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Таполя Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы