Хашым Тачы (; ) — палітык, старшыня Дэмакратычнай партыі Косава, Прэзідэнт Рэспублікі Косава (2016—2020).

Быў палітычным камандуючым Арміяй вызвалення Косава (УÇК). Прэм’ер-міністр Косава з 9 студзеня 2008 года па 9 снежня 2014 года.

Прэзідэнт Косава з 7 красавіка 2016 года. 5 лістапада 2020 года Хашым Тачы абвясціў аб сваёй адстаўцы — пасля таго, як стала вядома, што Спецыяльная пракуратура па Косаве ў Гаазе пацвердзіла абвінавачанні супраць яго ва ўчыненні ваенных злачынстваў у 1998—1999 гадах падчас ваеннага канфлікту ў былой ЮгаславііПрэзыдэнт Косава сышоў у адстаўку. Адразу ж ён быў узяты пад варту Спецыяльным судом па Косаве.

Суд прызнаў косаўскага лідара вінаватым у ваенных злачынствах, здзейсненых у 1998–1999 гадах. Трыбунал прызнаў датычнасць Хашыма Тачы да забойства 96 палітычных апанентаў і меркаваных пасобнікаў сербскіх сіл, незаконнага затрымання 385 чалавек, катаванняў 303 чалавек і жорсткага абыходжання. Ён быў прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне абвешчана 16 верасня 2026 годаreuters.com.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Косава Катэгорыя:Партызаны Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Косава