Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны () — галоўная дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Украіны па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі дзяржаўных служачых і службовых асоб мясцовага самакіравання. Падпарадкавана Дзяржаўнаму ўпраўленню справамі.

Гісторыя Гісторыя акадэміі як ўсеўкраінскага адукацыйнага, навуковага і метадалагічнага цэнтра падрыхтоўкі ўпраўленчай эліты пачалася з адкрыцця ў 1992 годзе Інстытута дзяржаўнага кіравання і самакіравання пры Кабінеце міністраў Украіны, на базе якога Указам Прэзідэнта Украіны ад 30 мая 1995 г. была ўтворана Украінская акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

У 1996 г. пачалі дзейнасць рэгіянальныя падраздзяленні акадэміі ў Днепрапятроўску, Львове, Адэсе і Харкаве, якія ў 2001 г. атрымалі статус рэгіянальных інстытутаў.

Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 жніўня 2003 г., улічваючы значны ўклад у развіццё дзяржаўнага кіравання ва Украіне, а таксама прымаючы да увагі агульнадзяржаўнае і міжнароднае прызнанне вынікаў яе дзейнасці, Украінскай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны быў наданы статус нацыянальнай з наступным перайменаваннем у Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

Структура

Інстытуты Інстытут экспертна-аналітычных і навуковых даследаванняў Інстытут публічнага кіравання і адміністравання Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў Адэскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Дніпроўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Харкаўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання

Кафедры Кафедра публічнага кіравання і публічнай службы Кафедра эканамічнай палітыкі і кіравання Кафедра грамадскага развіцця і грамадска-ўладных адносін Кафедра сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі Кафедра дзяржавазнаўства і права Кафедра рэгіянальнага кіравання, мясцовага самакіравання і кіравання горадам Кафедра глабалістыкі, еўраінтэграцыі і кіравання нацыянальнай бяспекай Кафедра інфармацыйнай палітыкі і лічбавых тэхналогій Кафедра моўнай падрыхтоўкі і камунікацыі ў публічным кіраванні Кафедра публічнай палітыкі і палітычнай аналітыкі Кафедра парламентарызму і палітычнага менеджменту

Некаторыя вядомыя выпускнікі Гройсман Уладзімір Барысавіч — прэм’ер-міністр Украіны, у мінулым — мэр Вінніцы Клічко Віталь Уладзіміравіч — мэр Кіева Садавы Андрэй Іванавіч — мэр Львова Труханаў Генадзь Леанідавіч — мэр Адэсы

Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:1992 год ва Украіне