Крапінец чубаты (Polygala comosa) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва

Крапінец чубаты, вераднікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., малыя козлікі, шчэпа Ботанический словарь, Спб, 1878..

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна, 10—20 см даўжынёй. Прыкветкі лінейныя, завострана-плёнкавыя. Кветкі 5—7 мм даўжынёй ў шматкветкавых гронках. Вяночкі сіне-фіялетавыя, ружовыя, вельмі рэдка белыя; крылы па даўжыні роўныя завязі, эліптычныя, да аснавання адразу звужаныя. Каробачкі месцамі зваротнаяйкападобныя, з невялікім выманнем і вузкім крылом.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі . Святлолюбівая расліна. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф.

Ва Украіне расце на лясных палянах, узлесках, рачных лугах і стэпавых западніках — на Палессі і ў лесастэпе, звычайны; у перадгор’і Карпат, Закарпацці і стэпавай зоне, радзей на поўдні, рэдка (толькі ў далінах рэк); у Крыме, у гарах.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крапінец Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1796 годзе