Васіль Міхайлавіч Усаў (, в. Краснаполле 2, , Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Магілёўскі раён, Беларусь) — , Бабруйскі павет) — удзельнік грамадзянскай вайны.
У 1918 г. уступіў у РСЧА. У 1920 камандзір бронемашыны 35-га бронеатрада 16-й арміі. Вызначыўся ў баі 4 чэрвеня 1920 г. у Бабруйскім павеце падчас Майскай аперацыі войск РСЧА. У баі з польскай арміяй яго бронемашына перашкодзіла праціўніку падарваць мост, прыкрыла адыход машын атрада. Калі скончыліся патроны, Усаў закідаў ворага гранатамі і сам загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле мемарыяльнага комплекса «Змагарам за Савецкую ўладу» на плошчы Славы ў Магілёве.
У 1921 г. пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонага СцягаПриказ Революционного Военного Совета Республики № 46 от 1921 г. .
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне