Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч (нар. , Бялынічы, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1979 годзе ў БялынічахБеларускамоўны ідэолаг з Магілёва: пяць фактаў пра Андрэя Кунцэвіча, якога прызначылі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Бацька Міхаіл Міхайлавіч працаваў шафёрам, маці — поварам. Скончыў сярэднюю школу № 1 у Бялынічах.
У 2002 годзе скончыў журналісцкі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка»). Падчас вучобы на факультэце пазнаёміўся з будучай жонкай Святланай. Па размеркаванні Андрэй і Святлана былі накіраваны ў Бялынічы. Працаваў загадчыкам аддзела лістоў бялыніцкай раёнай газеты «Зара над Друццю», пасля — рэдактарам гэтай газеты.
У 2007 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
У 2009—2011 гадах — намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2011—2013 гадах з’яўляўся першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы. У 2013—2016 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, У 2016—2017 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Са студзеня 2017 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 19 жніўня 2019 годаУказ Президента Республики Беларусь от 19 августа 2019 года № 315 «Об А. М. Кунцевиче» па 5 красавіка 2021 года працаваў намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Адміністрацыі Прэзідэнта каардынаваў ідэалагічную працу, працу са СМІ і грамадскімі арганізацыяміАдминистрация Президента Республики Беларусь. Национальный центр правовой информации Республики Беларусь.
5 красавіка 2021 года прызначаны першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.
Хобі З дзяцінства любіць футбол, заўзее за футбольны клуб «Дняпро»Андрей Кунцевич будет курировать вопросы идеологии, СМИ, возможно, и социальных сетей. Знакомимся с новым назначенцем . З пачатку 2023 года ў якасці аматара стаў выступаць у беларускай Другой лізе за бялыніцкую «Друць».
Сям’я Жонка — Святлана Кунцэвіч (у дзявоцтве Андрасюк), рэдактар магілёўскага выдавецтва «Талака»Журнал «Наша кухня. Выпечка». Издательский дом «Толока».
Крыніцы
Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбалісты паводле алфавіта Катэгорыя:Ігракі ФК Друць Бялынічы