Гара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гараны.

Частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца часткай прыгараднай зоны Полацка.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сосніцкага і Шацілаўскага сельсаветаў, тады ж у склад сельсавета з Обальскага сельсавета Сіроцінскага раёна перададзены вёскі Астравы і БарысаўкаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Домнікаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гаранскага сельсавета 59 населеных пунктаў. 24 верасня 2008 года скасавана вёска КрасновічыРешение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населенных пунктов Полоцкого района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2361 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,4 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1937 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Населеныя пункты Адамполле Арцюхі Асятно Базылёўка Баравыя Баяры Бельчанкі Валюшчына Вялікая Пушча Гаравыя Гараны Давыдзькава Дзедуны Домнікі Залессе Замошша Зарачаны Збродавічы Кавуны Карпекі Катляны Кліменкі Крываёўшчына Кулькі Лазары Ліпавая Лучна Лысае Малая Пушча Матусава Насіліца Новыя Гараны Піруціна Плеханы Прудок Пусташы Рэчыца Сафонава Святлічышча Скарада Смарыгі Сосніца Струнне Сувалкава Токарава Ханякі Шарнева Шацілава Шматова Шчарбакі Шылы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе