Дуброўка гусіная, Гусіная лапка (Potentilla anserina) — від кветкавых раслін сямейства .

Назва

Дуброўка гусіная, срэбнік, срэбрыкFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, дуброўкаАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, гарлянка белая, гусіная лапка, сярэбранік Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., гарлянка, лапкіГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, маркоўка, мяккая трава.

Апісанне Гэта шматгадовая травяністая расліна, з моцным стрыжневым коранем, пакрытым бурымі рэшткамі прылісткаў. Сцёблы дугападобна прыўзнятыя, 10-30 см даўжынёй, пакрытыя гэтак жа, як хвосцікі і кветаножкі, белым або сівым лямцам з прымешкай рэдкіх простых валасінак. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісткі доўгачарашковыя, складаюцца з 6-7 лісточкаў, сярэднія і верхнія з 3-5 лісточкаў. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, з вузкаклінападобным аснаваннем, на верхавіне з 2-5 зубцамі з кожнага боку ліста, зверху голыя або з досыць доўгімі рэдкімі валасінкамі, зялёныя, бліскучыя, знізу — белалямцавыя, серабрыстыя. Кветкі з прыемным пахам, трохі даўкаватыя на смак, 1,5—2 см у папярочніку, жоўтыя, на тонкіх кветаножках. Плады — тонкапарэпаныя, дробныя яйкападобныя сямянкі. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Месцы вырастання Расце на схілах, лугах, пашах, палях, пакладах, каля жылля, часам невялікімі зараснікамі на ўзлесках, палянах, у зарасніках кустоў, па абочынах дарог.

Збор Збіраюць усю траву — падчас цвіцення (сушаць на скразняку, на гарышчы пад жалезным дахам), насенне — увосень.

Прымяненне Ужываюць як звязальны, мачагонны, кровааздараўленчы, кроваспыняльны, болесуцішальны сродак пры спазмах і страўнікавых і маткавых болях і пры хваравітых менструацыях, для рэгуляцыі функцыянальнай дзейнасці тоўстых кішак, пры запорах; пры жоўцевакаменнай хваробы і хваробах печані (дзейнічаюць дубільныя рэчывы, горычы, смолы, слізь, солі).

Ужываюць пры страўнікавых коліках, ванітах.

Література

Биологический энциклопедический словарь. — Москва. «Большая Советская энциклопедия». 1986. , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Спасылкі

Potentilla anserina L. (Лапчатка гусиная) // ИАС «ООПТ России» Перстач гусячий (Potentilla anserina L.) //Аграрна енциклопедія Перстач гусячий

Катэгорыя:Дуброўка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе