Армія заваёвы (, Джэйш аль-Фатх) — кааліцыя баявых фракцый, якія супрацьстаяць ураду Сірыі ў грамадзянскай вайне. Дзейнічае, у асноўным, у правінцыі Ідліб: некаторыя групы дзейнічаюць таксама ў мухафазах Хама і Латакія. Утворана 24 сакавіка 2015 года. 28 сакавіка 2015 года Армія заваёвы заняла г. Ідліб — цэнтр аднайменнай адміністрацыйнай вобласці (гл. Бітва за Ідліб). У наступныя месяцы групоўка ішла ў авангардзе наступлення ў паўночна-заходняй Сірыі, у выніку якога ўрадавыя войскі былі выцеснены з вышэйзгаданай мухафазы. Пасля гэтага поспеху падраздзяленні Арміі заваёвы сталі ўзнікаць і ў іншых раёнах Сірыі.

Склад Найбуйнейшай фракцыяй у складзе Арміі заваёвы з’яўляецца ісламісцкая групоўка Ахрар аш-Шам. Сярод іншых груповак можна адзначыць сірыйскае аддзяленне Аль-Каіды (Фронт аль-Нусра), Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар і групоўкі, складзеныя з членаў сірыйскага аддзялення «Братоў-мусульман». Таксама ў склад кааліцыі ўваходзяць больш умераныя групы. Па даных выдання «Al-Ahram Weekly», «Джэбхат-ан-Нусра і «Ахрар аш-Шам» складаюць 90 адсоткаў групоўкі. Саудаўцы і катарцы на 40 адсоткаў забяспечваюць яе фінансаванне». Да зімы 2015 года «Армія заваёвы» панесла значныя страты ў ходзе асенне-зімовага наступлення САР і авіяўдараў ПКС РФ і пачала распадацца. Ад яе аддзяліліся як найбольш радыкальныя члены, якія выступалі за саюз з ІДІЛ, так і баевікі, верныя сірыйскаму аддзяленню «Братоў-мусульман». Аднак у маі 2016 года кааліцыя рэарганізавалася і аднавіла колькасць за кошт уключэння ў яе шэрагі баевікоў Ісламскага руху Усходняга Туркестана і вяртання «Братоў-мусульман», што дазволіла ёй пачаць масіўнае наступленне ў правінцыі АлепаJaysh al Fath coalition launches new offensive in Aleppo province | The Long War Journal.

Тэрарыстычныя акцыі Узброеная кааліцыя «Джэйш аль-Фатх» узяла на сябе адказнасць за забойства расійскага пасла ў Турцыі Андрэя Карлава, якое адбылося 19 снежня 2016 года на адкрыцці фотавыставы ў Анкары.

Спасылкі

Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Сірыйская апазіцыя Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе