Прыродныя запаведнікі Украіны - гэта прыродаахоўныя, навукова-даследчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэння ва Украіне, пакліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для пэўнай ландшафтнай зоны прыродныя комплексы з усёй сукупнасцю іх кампанентаў, вывучаць прыродныя працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалагічнай бяспекі. Участкі зямлі і воднай прасторы, якія належаць да запаведнікаў, вылучаюцца з гаспадарчага карыстання. Запаведнік - гэта вышэйшая форма аховы прыродных тэрыторый ва Украіне, прыродная лабараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні. Сёння на тэрыторыі Украіны налічваецца 19 прыродных запаведнікаў.

Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны З'яўляецца Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам аховы тэрыторыі, якая ўваходзіць цяпер у яго склад, лічыцца стварэнне ў 1913 г. "заказніка імператарскіх паляванняў". Пасля ўстанаўлення ў Крыме савецкай улады, 30 ліпеня 1923 г. дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР на месцы імператарскага заказніка быў створаны запаведнік плошчай звыш 16 тысяч га.

У цяперашні час Крымскі запаведнік з'яўляецца самым буйным прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (уключаючы тэрыторыю філіяла «Лябяжы выспы») складае 44175 га. Самы маленькі па плошчы запаведнік Украіны - Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 г. Плошча запаведніка — 240 га (у тым ліку і прылеглая да мыса акваторыя Чорнага мора). Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складае 1 916,6 км2.

З 19 прыродных запаведнікаў у зоне змешаных лясоў знаходзяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чэрэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Расточча, Медаборы, Каніўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Еланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Гарганы), у Крымскіх гарах — 4 (Карадагскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі).

Спіс прыродных запаведнікаў Украіны

№ Назва Размяшчэнне Плошча, га Дата ўтварэння Краявід 1 Апуцкі Аўтаномная Рэспубліка Крым 200px 2 Гарганы Івана-Франкоўская вобласць 200px 3 Дніпроўска-Арыльскі Днепрапятроўская вобласць 200px 4 Драўлянскі Жытомірская вобласць 200px 5 Елацецкі стэп Мікалаеўская вобласць 200px 6 Казантыпскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 200px 7 Каніўскі Чаркаская вобласць 200px 8 Карадагскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 200px 9 Крымскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 200px 10 Луганскі Луганская вобласць 200px 11 Міхайлаўская цаліна Сумская вобласць 200px 12 Мыс Марцьян Аўтаномная Рэспубліка Крым 200px 13 Мэдаборы Цярнопальская вобласць 200px 14 Палескі Жытомірская вобласць 200px 15 Расточча Львоўская вобласць 200px 16 Ровенскі Ровенская вобласць 200px 17 Украінскі стэпавы Данецкая и Запарожская вобласці 200px 18 Чэрэмскі Валынская вобласць 200px 19 Ялцінскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 200px

Гл. таксама Спіс біясферных запаведнікаў Украіны Спіс нацыянальных паркаў Украіны Спіс гісторыка-культурных запаведнікаў Украіны

Літаратура Паламарчук М. М. Географія України: Підр. для серед. шк. — 2-тє вид., перероблене і доповнене. — К.: Освіта, 1992. — 159 с.: іл., карти. ISBN 5-330-01950-8 Еталони живої природи. Давидок В. П. та ін. — К.: «Курс», 1993. — 28 с. Заповідник природний //

Спасылкі Атлас об'єктів природно-заповідного фонду України Закон України «Про природно-заповідний фонд України» м. Київ, 16 червня 1992 р., № 2456-XII

Катэгорыя:Спісы:Украіна Катэгорыя:Спісы:Нацыянальныя паркі і запаведнікі