Жасцёр (Rhámnus) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства . Тыпавы род сямейства.
Тыпавы від роду — . Плады многіх відаў выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці слабільнага.
Батанічнае апісанне Род Жасцёр уключае лістападныя і вечназялёныя кусты і невялікія дрэвы, часам пакрытыя шыпамі.
Лісце часцей за ўсё размешчана чаргова, рэдка супраціўнае, з суцэльным або вышчарбленым краем.
Кветкі аднаполыя або раздзельнаполыя (калі раздзельнаполыя, то расліны звычайна двухдомныя), сабраныя ў пазухах лісця ў невялікія гронкападобныя суквецці. Пялёсткі маюцца не ва ўсіх відаў, вельмі дробныя, вузкія. Чашачка званочкавай формы, падзелена на чатыры долі. Завязь верхняя, звычайна двух- або трохгнёздавая. Цвіце ў маі — чэрвені.
Плод — чорная бліскучая касцянка з двума — чатырма насенінамі. Пладаносіць у жніўні — верасні.
Арэал Род Жасцёр валодае вельмі шырокім арэалам, яго віды распаўсюджаныя на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі.
Жасцёр шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Расце ў асноўным у зарасніках розных кустоў, па берагах рэк і пад полагам шыракалістага рэдкалесся.
Таксанамія
Сінонімы
Найбольш вядомыя віды
Род Жасцёр уключае каля 100Список видов рода Жостер по данным сайта The Plant List відаў.
Літаратура — С. 278—279.
Спасылкі
Rhamnus // The Plant List