Гарлі́ца шэрая Berteroa incana) — кветкавая расліна, тыпавы від роду сямейства . Беларуская народная назва — грымотнік.
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, укрытая зорчатымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй 20—60 см. Лісце простае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнай формы. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — стручочак авальнай формы. Насенне пляскатае, акаймаванае.
Арэал і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі, натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай АмерыкіBerteroa incana (L.) DC.: інфармацыя на сайце Germplasm Resources Information Network (GRIN). Расце каля дарог, на лугах, палях, пустках, узлесках і палянах, камяністых россыпах. Цвіце ў маі—верасні.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф.
Гаспадарчае значэнне Лекавая і меданосная расліна. Пустазелле.
Сінонімы У адпаведнасці з The Plant List:
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1821 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле