Яніна Каханоўская (дзяв. Шабуня; , Мінск — , Нью-Ёрк, ЗША) — беларуская грамадская дзяячка.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і Аляксандра Апалінаравіча Шабуні і Эміліі з Луцкевічаў, малодшай дачкі Яна Баляслава, сястры беларускіх дзеячаў Івана і Антона Луцкевічаў. Мела малодшага брата ЭдвардаРодавы пярсцёнак Луцкевічаў. 10.10.2015. У першым шлюбе з Вадзімам Каралёвым, пара разышлася пасля здрады мужа. Каралёў ажаніўся другі раз з архітэктарам Наталляй Макляцовай. Другі муж Яніны, Лявон Федаровіч, шмат выпіваў.

Скончыла Мінскую польскую гімназію і агульнаадукацыйныя курсы, працавала медыцынскай лабаранткай.

З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі, потым у ЗША. Пасялілася ў Нью-Ёрку. Узяла сабе і дзецям прозвішча Каханоўская ад Аўгена Калубовіча (Каханоўскага), хоць шлюбу яны не афармлялі.

Брала ўдзел у дзейнасці БАЗА (сакратар Галоўнай управы), уваходзіла ў кіраўніцтва жаночых структураў арганізацыі, а таксама ва ўправы Нью-Ёркскага і Манхэтанскага аддзелаў. Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус» і БІНІМа.

Памерла 16 ліпеня 2005 года. Пахаваная разам з маці ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Сям’я Ад першага шлюбу з Вадзімам Каралёвым мела дачку Юлію (у шлюбе Андрусішына). Ад другога мужа Лявона Федаровіча мела дачку Элеанору (у шлюбе Норык). З Аўгенам Калубовічам (Каханоўскім) дзяцей не мела. Сын дачкі Юліі, Данчык (Багдан Андрусішын), стаў вядомым беларускім спеваком.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку