«14+», таксама «14+: Гісторыя першага кахання» () — расійскі рамантычны фільм 2015 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі і Ульяна Васьковіч.
Фільм апавядае гісторыю першага кахання, якая разгортваецца ў спальным раёне Масквы. Лёша — звычайны чатырнаццацігадовы падлетак, які паўдня нудзіцца ў школе, а ў вольны час сядзіць у сацыяльных сетках, слухае музыку або бадзяецца з сябрамі па ваколіцы. Але аднойчы ён заўважае дзяўчынку Віку — і яго жыццё мяняецца. Цяпер увесь свет круціцца вакол таго, як пазнаёміцца з абранніцай, як упершыню загаварыць з ёй. Але падлеткавая няўпэўненасць і сарамлівасць не адзіныя складанасці — справа ў тым, што Віка вучыцца ў «варожай» школе і стасункі з ёй пагражаюць Лёшу сур’ёзнымі праблемамі.
Фільм ствараўся пры падтрымцы «» і . Здымкі праходзілі ўлетку 2013 года ў спальных раёнах Масквы. Усе падлеткі ў кадры — непрафесійныя акцёры-дэбютанты, знойдзеныя праз сацыяльную сетку «ВКонтакте».
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 7 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім кінафестывалі, у праграме «Generation 14plus». Прэм’ера ў Расіі адбылася 8 чэрвеня 2015 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы фестывалю «». У шырокі пракат стужка выйшла 8 кастрычніка 2015 года. Вялікую папулярнасць фільм набыў на YouTube, дзе колькасць праглядаў пераадолела мяжу ў 140 мільёнаў.
У красавіку 2023 года выйшаў сіквел фільма — «14+: Працяг», які атрымаў адмоўныя водгукі ў прэсеФильм «14+. Продолжение»: что не так в сиквеле культовой картины о влюбленных подростках і сярод гледачоўРецензии / 14+ Продолжение.
Сюжэт Слоган фільма: «Гісторыя першага кахання». Лёша — звычайны чатырнаццацігадовы падлетак, які жыве з маці ў спальным раёне Масквы. Паўдня ён нудзіцца ў школе, а ў вольны час сядзіць у сацыяльных сетках, слухае музыку або бадзяецца па ваколіцы ў кампаніі сяброў Дрона і Віцька. Аднойчы, бавячы час на вуліцы, сябры заўважаюць трох дзяўчат-аднагодак і ўвязваюцца за імі следам. Неўзабаве яны становяцца сведкамі таго, як да дзяўчат чапляецца група старэйшых дзецюкоў на чале з хуліганам Волкавым. На брутальныя заляцанні дзяўчаты адказваюць лёгкім какецтвам, а затым адпраўляюцца з хлапцамі на пустыр, дзе мае адбыцца бойка. Лёша з сябрамі адпраўляюцца следам. У бойцы прымаюць удзел групоўкі варожых школ: 39-й, дзе вучыцца Лёша, і 201-й, адкуль шайка Волкава. Трое дзяўчат хварэюць за 201-ю і здымаюць бойку на тэлефон. Лёша таксама робіць выгляд, што здымае бойку, аднак сам употай здымае адну з дзяўчат, якая моцна яму спадабалася.
Вярнуўшыся дамоў, Лёша прабівае дзяўчыну «ВКонтакте» — яе клічуць Віка – і з вялікай увагай даследуе яе старонку. Якраз у гэты момант у пакой заходзіць маці і спрабуе правесці з сынам выхаваўчую размову пра алкаголь, наркотыкі і дзяўчат. Лёша робіць выгляд, што ўважліва слухае, а сам, каб пазбегнуць няёмкай размовы, уключае ў навушніках музыку на поўную гучнасць. Усе яго думкі круцяцца вакол таго, як пазнаёміцца з Вікай. На самоце ён рэпеціруе знаёмства з ёй, але калі даходзіць да справы, то падысці і загаварыць не рашаецца. Перашкаджае яму і хеўра Волкава, якая часцяком круціцца ў двары Вікі. Тым часам, мама Лёшы спрабуе наладзіць сваё асабістае жыццё. Вярнуўшыся з вуліцы, Лёша застае яе за накрытым сталом у кампаніі мужчыны. Маці апраўдваецца, што гэта яе пацыент, які нядаўна выпісаўся з бальніцы, але хлопец усё разумее. Ён прымае гэта з панурай абыякавасцю і замыкаецца ў сваім пакоі.
Пакуль Лёшавы прыяцелі адцягваюць увагу Волкава і яго п’яных дружкоў, закаханы падлетак пранікае ў пад’езд Вікі. Ён выглядвае дзяўчыну ў акно і перачытвае загатаваныя на лістку словы, але калі тая з’яўляецца, Лёшу ахоплівае паніка, і ён уцякае. Аднак, не разлічыўшы ўсяго, ён сутыкаецца з Вікай тварам да твару. Лёшу не стае смеласці загаварыць з ёй і ён сыходзіць. Дзяўчына здзіўляецца паводзінам незнаёмага хлопца і пачынае падазраваць, што гэта не выпадковая сустрэча. Дома за камп’ютарам Лёша робіць пакутлівы выбар: дадаць Віку ў сябры, адправіць ёй паведамленне? Раптам яго ўвагу прываблівае Вікін пост пра дыскатэку, якае мае неўзабаве адбыцца ў 201-й школе.
Нягледзячы на небяспеку, Лёша з прыяцелем пранікаюць у варожую школу праз акно ў туалеце. Калі на дыскатэцы ўключаюць рэтра-шлягер «», Лёша падыходзіць да Вікі і запрашае яе на танец. Падлеткі трымаюцца няёмка, на адлегласці выцягнутай рукі, і пазбягаюць глядзець адно аднаму ў вочы. Музыка мяняецца, і Віка з сяброўкамі сыходзіць. Потым адна з дзяўчат вяртаецца і кажа Лёшу, што Віка хоча з ім пагаварыць. Аднак у зацішным месцы хлопца чакае хеўра Волкава, якія ўжо збілі ў кроў яго прыяцеля. Дзяўчаты стаяць тут жа, з абыякавымі тварамі.
З маці Лёшы здараецца істэрыка. Яна тэлефануе былому мужу і крычыць, што іх сын па-зверску збіты. П’яны бацька гразіцца пайсці разабрацца, але Лёша ўгаворвае яго нічога не рабіць і пераконвае, што маці моцна перабольшвае. Застаўшыся адзін, ён адчувае сябе здраджаным і ў адчаі выдаляе ўсе напампаваныя фотаздымкі Вікі. Аднак неўзабаве Віка з сяброўкамі з’яўляецца ў яго двары. Праз прыяцеля Лёшы сяброўка Вікі перадае яму цыдулку і просьбу аб прабачэнні. Дзяўчаты ніяк не маглі перашкодзіць Волкаву, бо яго ўсе баяцца. А наогул сяброўкі зусім не супраць затусіць з хлопцамі. Лёша скача ад радасці: у цыдулцы Віка пакінула свой нумар тэлефона.
Абедзве кампаніі пачынаюць бавіць час разам. Яны гуляюць па вуліцах, дурэюць, здымаюць смешныя відэа. Позна ўвечары Лёша катае Віку на мапедзе, а потым, нягледзячы на пярэчанні Вікі, бярэцца яе правесці. У Вікіным двары падлеткі сутыкаецца з шайкай Волкава і ледзьве ратуюцца ўцёкамі. Каб перачакаць небяспеку, дзяўчына запрашае хлопца зайсці да яе. Віка знаёміць Лёшу са сваімі бацькамі — яе татам апынаецца суровы турэмны повар, а затым паказвае свой пакой. Неўзабаве, каб не злаваць Вікіных хатніх, хлопец сыходзіць, дзяўчына адпрошваецца правесці госця да ліфта. Каб зноў не нарвацца на Волкава, Лёша хоча перабрацца праз гарышча і выйсці з іншага пад’езда. Развітваючыся, закаханыя ўпершыню цалуюцца.
Бяспечна выбраўшыся з дома, Лёша ідзе па свой мапед, але там яго ўжо чакаюць Волкаў з дружкамі. Хлопец аказваецца адзін супраць цэлай хеўры хуліганаў, настроеных вельмі варожа. Калі яго літаральна прыпіраюць да сценкі, і расправа становіцца непазбежнай, пад’язджае , але Лёша запэўнівае патрульных, што нічога страшнага не адбываецца — яны проста размаўляюць. Паліцэйскія вырашаюць не ўмешвацца і з’язджаюць. Лёша поўны рашучасці працягваць сутычку, але Волкаў ацаніў учынак хлопца — ён загадвае сваім сябрукам адпусціць яго і вярнуць мапед.
Дома Лёша заспявае маці і яе сяброўку Свету нападпітку. Цётка Света запэўнівае Лёшаву маці, што ўсе яе няўдачы ў асабістым жыцці ад таго, што яе . Яна бярэцца выявіць крыніцу «сурокаў» — і ёй апынаецца насценны дыван, што вісіць над Лёшавым ложкам. Сонны хлопец вымушаны суправаджаць п’яных сябровак да памыйніцы, дзе яны рытуальна спальваюць дыван.
Віка рыхтуецца ў госці да Лёшы, а той разграбае завалы ў сваім пакоі, спрабуючы надаць яму больш-менш прыстойны выгляд. Хлопец сустракае дзяўчыну ў метро і прыводзіць яе да сябе. Ён паказвае сяброўцы свой пакой і прызнаецца, што бацька з імі не жыве. Віка заўважае на сцяне плакат з героем фільма «Брат» Данілам Багровым. Лёша ў захапленні расказвае, што гэта яго самы ўлюбёны фільм. Калі тэмы для размовы сканчваюцца, ён прапануе Віцы выпіць — у яго прызапашана бутэлька вішнёвага лікёру і талерка маліны — і тая згаджаецца. Затым, каб здзівіць дзяўчыну, Лёша дастае стары бацькоўскі касетнік — такіх яна ў жыцці не бачыла — і ставіць музыку. На касеце апынаецца тая самая песня, што гучала на дыскатэцы. Лёша зноў запрашае Віку на танец, але гэтым разам іх абдымкі значна цясней і пяшчотней.
Раніцай, вярнуўшыся з дзяжурства, мама выяўляе сляды гулянкі: шклянкі, недапіты лікёр, ягады. Яна ўжо збіраецца задаць сыну прачуханку, але раптам бачыць, што ў пасцелі Лёша не адзін. Збянтэжаная, яна сыходзіць у свой пакой і са слязьмі і істэрычным смехам глядзіць на дзіцячыя здымкі сына. Віка будзіць Лёшу і кажа, што вярнулася яго мама. Той рэзка ўскаквае і ліхаманкава спрабуе нацягнуць адзенне. Але мама ўжо пайшла, і Лёша бачыць у акно як яна разгублена цягнецца прэч. У прыхожай яна пакінула сыну пакет, у якім швэдар адзін у адзін, як у Данілы Багрова. Лёша апранае швэдар і паказваецца Віцы, ёй яго від прыходзіцца да спадобы. «Усё ж добра?» — пытаецца Віка, і закаханыя смяюцца.
Акцёрскі склад
Стварэнне Задума і сцэнарый Ідэя фільма з’явілася ў Андрэя Зайцава, калі ён завяршаў працу над сваім папярэднім фільмам «Гультаі». Рэжысёр выпадкова ўбачыў карціну «» Роя Андэрсана і загарэўся ідэяй зняць такое ж кіно, толькі ў сучасным антуражы.
Многія моманты фільма рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Зайцаў узяў са свайго ўласнага жыцця. Так, падзеі кінастужкі адбываюцца ў Масквы, дзе прайшло дзяцінства рэжысёра. Як і галоўны герой фільма, ён вырас без бацькі. З рэальнага жыцця былі ўзяты і асобныя сцэны. Так, сапраўды мела месца гісторыя, калі маці будучага рэжысёра выпіла з сяброўкай, і яны знайшлі на дыване .
Падбор акцёраў Усіх дзяцей-акцёраў аўтары фільма знайшлі праз сацыяльную сетку «ВКонтакте».
Спачатку пошукі вяліся звычайным шляхам — праз акцёрскія агенцтвы, у кінашколах і тэатральных кружках. Аднак, такі спосаб не апраўдаў сябе. «Яны там, як з аднаго канвеера: усміхаюцца, правільна гавораць добра завучаны тэкст. І сапраўдных дзяцей-асоб на такіх кастынгах я не сустрэў», — апавядае рэжысёр. Таму паралельна быў распачаты пошук у інтэрнэце, праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». Каманда ўводзіла нумар школы, узрост 14–15 гадоў і глядзела профілі дзяцей, іх фотаздымкі. Затым рассылаліся лісты, і дзяцей запрашалі на кастынг. Усяго было разгледжана каля 1000 кандыдатур.
На ролю Лёшы быў запрошаны , малады рэпер, які выступаў на разагрэве ў дарослых рэпераў. Рэжысёр звярнуў увагу, што аватар Глеба перавесілі сабе на старонкі некалькі іншых хлопцаў і дзяўчат з розных класаў. Ён паглядзеў фотаздымкі хлопца, яго кліпы — і запрасіў на кастынг.
Дзяўчыну на ролю Вікі не ўдавалася знайсці вельмі доўга. Былі разгледжаны сотні варыянтаў, перш чым рэжысёр звярнуў увагу на Ульяну Васьковіч. Бацькі Ульяны з кінематаграфічнага асяроддзя, і сябар яе бацькі параіў яе Андрэю Зайцаву. Андрэй знайшоў старонку дзяўчыны «ВКонтакте», паглядзеў яе фотаздымкі і вырашыў паклікаць на пробы. Пазней рэжысёр узгадваў, што гэта было дакладнае пападанне: «Калі б яна адмовілася здымацца, то ў нас не было б галоўнай гераіні, таму што лепш за яе мы нікога нават блізка не бачылі. Зрэшты, як і Глеба, так што „запасных“ варыянтаў на галоўныя ролі ў нас не было».
Здымкі Здымкі фільма адбываліся ўлетку 2013 года ў спальных раёнах Масквы. Сярод здымачных лакацый: раёны , ; станцыя метро «Бабушкінская».
Здымачны перыяд склаў 67 дзён (замест прынятых для такога фармату 30—35 дзён). У асноўным гэта было выклікана складанасцямі ў працы з непрафесійнымі ацёрамі-дзецьмі. Для дакладнага пападання ў вобраз часам патрабавалася па 17—18 дубляў. Паколькі дзеці хутка стамляліся і пачыналі іграць «на аўтамаце», пад асабліва складаныя сцэны адводзілася па 2—3 здымачныя дні. Рэжысёр так апісвае працу з дзецьмі: «Вось ён адчыняе дзверы, уваходзіць, глядзіць на гераіню. Не тое! Зноў уваходзіць, глядзіць. Не тое: вочы пустыя, уваходзіць хлопчык-робат… Так штораз. І раптам нешта адбываецца: і вочы што трэба, і ўсе рухі дакладныя да міліметра».
Рэжысёр адмовіўся ад здымак на ручную камеру дзеля больш камфортнай для гледача статыкі. Рэжысёр адзначае: «Здымаць так, з пляча, значна прасцей і хутчэй, але часта гэты спосаб выкарыстоўваюць неапраўдана. І галоўнае — гэта немагчыма глядзець на вялікім экране: шмат буйных дрыжачых планаў, ад якіх жудасна стамляюцца вочы, а агульных, дзе было б паветра, амаль няма. Так што мне хацелася зрабіць нармальнае, класічнае кіно са статычнай камерай, з панарамамі і без трасяніны».