Булавано́сец сіваваты, Булаваносец сівы (Corynephorus canescens) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынё 15—35 см. Утварае дзярнінку. Сцёблы шматлікія, прамыя, каленчата-прыўзнятыя ў ніжняй частцы. Лісце згорнутае шчацінкападобна, завостранае, цвёрдае, шурпатае, з гладкім краем, у прыкаранёвай разетцы. Похвы лісця светла-ружовага або цёмна-ружовага колеру. Суквецце — шчаціністая мяцёлка з нешматлікіх двухкветных каласкоў. Пыльнікі сіне-пурпуровага колеру, зрэдку — жоўтыя. Плод — сухая зярняўка.

Пашырэнне і экалогія Еўрапейскі і Міжземнаморскі від. Расце на сухіх, бедных на пажыўныя рэчывы глебах. Добра пераносіць засуху. Сустракаецца на пясчаных дзюнах, абрывах, палянах хваёвых і бярозавых лясоў, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.

Гаспадарчае значэнне Можа выкарыстоўвацца ў мэтах замацавання пясчаных глеб. Дэкаратыўная расліна.

Літаратура  — С. 355.

Спасылкі

Булавоносец // Архив природы России (Nature-Archive.RU) Судницина Д. Н. Булавоносец седой // Сайт ГБУК «Псковская областная универсальная научная библиотека»

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы