Спірэя сярэдняя (Spiraea media) — від кветквых раслін роду сямейства .
Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.
Апісанне Марозаўстойлівы, засухаўстойлівы, газаўстойлівы куст, з круглявай кронай, утворанай круглявымі ў перасеку галінамі, якія растуць уверх. Можа дасягаць 2—3 м у вышыню. У лесастэпавай зоне цвіце з пятага года жыцця ў маі — чэрвені.
Лісце
Лісце апушанае, часам амаль гладкае. Пласцінка ад авальнай да даўгаватай, каля асновы клінавата звужаная, бліжэй да верхавіны з 2-4 буйнымі зубцамі, на верхавіне завостраныя.
Кветкі
Суквецці — шматкветкавыя парасонападобныя гронкі з белых кветак.
Сінонімы Навуковая назва мае наступныя сінонімы:
Spiraea oblongifolia Waldst. & Kit. Spiraea banatica Janka Spiraea chamaedryfolia L. pro parte (да вылучэння ў самастойны від)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Спірэя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1792 годзе